Лекцыі Ігара Барынава па праграме "Запрошаны прафесар"
30 і 31 сакавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму прачытаў лекцыі старшы навуковы супрацоўнік Інстытута славяназнаўства Расійскай Акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук Ігар Барысаў. Лекцыі былі прачытаны для студэнтаў гісторыкаў 1 і 3 курса і прысвечаны праблеме беларуска-германскіх узаемаадносін у пачатку ХХ ст., а таксама дакументам па беларускай гісторыі ў расійскіх архівах. Была звернута ўвага на неабходнасць глыбокай тэарэтычнай падрыхтоўкі студэнтаў па гісторыі нацый і нацыебудаўніцтва ў ХІХ -ХХ стст.
Падчас свайго візіту ў ГрДУ імя Янкі Купалы запрошаны госць правёў шэраг сустрэч з гродзенскім гісторыкамі, кіраўніцтвам факультэта і ўніверсітэта, дзе абмяркоўваліся магчымыя накірункі сумеснай дзейнасці ў рамках навуковых праектаў.