У сучасным свеце вельмі цэняцца дзве рэчы – час і інфармацыя
Студэнты 2-га курса спецыяльнасці "Журналістыка" ў рамках курса «Часопісная перыёдыка» 12 сакавіка наведалі юнацкі філіял ДУК "Гродзенская абласная бібліятэка iмя Я.Ф. Карскага», вядомы як дом-музей Э. Ажэшкі. Бібліятэка мае вялікі фонд як беларускіх, так і замежных часопісаў, якія здольны задаволіць густы кожнага чытача.
Вялікую цікавасць выклікала экскурсія па музеі гродзенскай пісьменніцы Э. Ажэшкі. Фактычна ўсе студэнты былі ў доме-музеі ўпершыню, таму адкрывалі для сябе новыя старонкі жыцця і творчасці пісьменніцы. Пакоі з адноўленымі інтэр’ерамі як пры жыцці Э. Ажэшкі, яе рабочы кабінет і салон, камін, люстэрка і гербарыі, зробленыя самой пісьменніцай, фотаздымкі, мэбля – усё дапамагло вярнуцца ў пачатак ХХ стагоддзя. Акрамя магчымасці ўбачыць “ужывую” дом Э. Аэшкі, студэнты з задавальненнем праслухалі лепшыя радкі з твораў вялікай гродзенскай пісьменніцы.
Дзіана Нікуліна, студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Журналістыка”