Дні праваслаўнай кнігі ў Шчучыне
10 сакавіка 2021 г. у Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі адбылося традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, прысвечанае праваслаўнай кніжнасці і духоўнасці - Дні праваслаўнай кнігі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел праваслаўныя святары, адміністрацыя бібліятэкі, мясцовыя гімназісты і настаўнікі, сябры ваенна-патрыятычнага клуба "Дружына", творчыя людзі.
Сярод выступоўцаў на мерапрыемстве быў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны, які агучыў даклад, прысвечаны гісторыі праваслаўнага кнігадрукавання і духоўнай літаратуры ў Рэчы Паспалітай.