Работа з адоранай моладдзю на кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
У сакавіку 2021 г. дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін у рамках падрыхтоўкі да заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі правёў заняткі на вучэбна-трэніровачных зборах для каманды школьнікаў Гродзенскай вобласці. Выкладчык разам са школьнікамі закрануў розныя пытанні гісторыі Беларусі. У ходзе працы А.С. Горны таксама правёў прафарыентацыйную работу і расказаў алімпіяднікам аб факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, спецыяльнасці "Гісторыя (па накірунках)".