8 сакавіка зусім блізка!
8 сакавіка зусім блізка! Студэнцкае самакіраванне падрыхтавала святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Цудоўнае мерапрыемства адбылося ў чацвер, 4 сакавіка ў 17.00 у 209 аўдыторыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Супрацоўніц і студэнтак факультэта віншавалі ўдзельнікі творчага клуба Ars-Longa. У гонар свята былі падрыхтаваны творчыя сюрпрызы. Са сцэны былі зачытаны вершы і праспяваны меладычныя песні, прадэманстраваны пранікнёныя і атмасферныя харэаграфічныя нумары. Выступленні суправаджаліся цёплым адклікам ад залы.
Увесь жаночы склад факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, прыміце шчырыя віншаванні і добрыя пажаданні!
Са святам!