"Турыстычны патэнцыял этнакультурнай спадчыны Гродзенскай вобласці"
У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылася школа вучобы па тэме "Турыстычны патэнцыял этнакультурнай спадчыны Гродзенскай вобласці".
Прысутнічалі супрацоўнікі раённых і абластнога аддзелаў народнай творчасці, прадстаўнікі турыстычных кампаній: Жураўская Віталіна Вітальеўна, дырэктар ТАА "ЭкспертТур", Карачанцава Вера Алегаўна, дырэктар кампаніі «Студыя адпачынку".
На сустрэчы супрацоўнікі кафедры турызму і культурнай спадчыны — Уладзімір Яўгеньевіч Лявшук, Сяргей Уладзіміравіч Данскіх і ВітальРыгоравіч Карнялюк — выступілі перад яго ўдзельнікамі з практычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі ўнутранага і ўязднога турызму з выкарыстаннем этнакультурнага патэнцыялу вобласці. Дадзеная вучоба актывістаў сферы традыцыйнай культуры Гродзенскай вобласці была арганізавана па ініцыятыве філіяла кафедры турызму і культурнай спадчыны і была праведзена ў межах дзейнасці гэтага філіяла. На сустрэчы быў спланаваны шэраг сумесных мерапрыемстваў паміж кафедрай турызму і культурнай спадчыны і раённымі аддзеламі народнай творчасці па арганізацыі турыстычнай працы на Гродзеншчыне.