“Інтэлектуальныя серады” з Сяргеем Токцем

25 лютага ў рамках цыкла публічных дыскусій  “Інтэлектуальныя серады” адбылося пасяджэнне студэнцкага навукова-даследчыцкага гуртка “НіКа”. На пасяджэнні з публічнай лекцыяй выступіў вядомы гродзенскі гісторык, спецыяліст па гісторыі паўсядзённасці і мікрагісторыі Беларусі, доктар гістарычных навук Сяргей Токць. Тэма лекцыі была прысвечана гісторыі эпідэмій на тэрыторыі Гродзенскай губерні ў ХІХ стагоддзі.

 

Падчас лекцыі былі абмеркаваны пытанні распаўсюджвання эпідэмій на Гродзеншчыне ў 1840-1850-я гады, дзяржаўнай палітыцы па рэгуляванню эпідыміялагічнай сітуацыі, адносін сялян да роных захворваняў. Таксама запрошаны госць анансаваў выданне манаграфіі, прысвечанай гэтай тэме.

Тэма мерапрыемства, а таксама ўласна лекцыя Сяргея Токця выклікала вялікае зацікаўленне з боку студэнтаў і выкладчыкаў, аб чым сведчылі шматлікія пытанні і рэфлексіі. Мадэратарам мерапрыемства выступіў навуковы кіраўнік гуртка “НіКа” Аляксандр Горны.

Яўген Мацута

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/2084.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/2085.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/2086.jpg

Вход на сайт