Мерапрыемствы, прысвечаныя 81-годдзю ўніверсітэта распачаліся!
На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму прайшла штогадовая Купалаўская дыктоўка.
Традыцыйна, мерапрыемства пачалося з відэазвароту рэктара ўніверсітэта Ірыны Фёдараўны Кітурка, якая павіншавала ўсіх з 81-годдзем Купалаўскага універсітэта і пажадала поспехаў у напісанні дыктоўкі.
У дыктоўцы, пад назвай "Мова - духоўны скарб народа" прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта, усяго больш за 50 чалавек.