ЧАРГОВАЕ ПАСЯДЖЭННЕ СНК «АРХЕАЛАГІЧНЫ ГУРТОК»

На чарговым пасяджэнні СНК “Археалагічны гурток” кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін адбылася лекцыя на тэму міждысцыплінарных даследаванняў раннеславянскіх помнікаў археалогіі на тэрыторыі Беларускага Палесся. Лектарам выступіла навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Касюк Алена Фёдараўна.

 

Яна распавяла слухачам пра вынікі даследаванняў на тэрыторыі археалагічных помнікаў Снядзін 2, Снядзін 3, Барыскавічы 1, метады і спосабы выкарыстання геамагнітнга радара пры вывучэнні аб’ектаў археалогіі, выкарыстанне радыёвугляроднага аналізу пры датыроўцы помнікаў пражскай археалагічнай культуры.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/1044.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/1045.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/1046.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/1047.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/1048.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/1049.jpg

Вход на сайт