Оn-line сустрэча з абітурыентамі прайшла на факультэце
11 лютага адбылася запланавая сустрэча з абітурыентамі спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць». На сустрэчу былі запрошаны вучні і настаўнікі пяці школ горада і вобласці — ліцэя №1 г. Гродна, СШ №40 г. Гродна, Радуньскай СШ, Гудзевіцкай СШ, гімназіі №1 імя К. Каліноўскага г. Свіслач. На працягу гадзіны выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны — У.Я. Ляўшук, А.В. Ляговіч, В.Р. Карнялюк, Р.С. Грыгарчук і студэнтка Д. Талало, апавядалі, тлумачылі, адказывалі на пытанні старшакласнікаў.
Такая форма камунікацыі з будучымі студэнтамi паказала свае магчымасці, і будзе выкарыстоўвацца кафедрай надалей для большага прыцягнення ўвагі да разнастайных магчымасцяў падрыхтоўкі будучых спецыялістаў індустрыі турызму.