МАСТЕР-КЛАС ПА АРХЕАЛОГІІ ЖАЛЕЗНАГА ВЕКУ

Першае пасяджэнне археалагічнага гуртка пры кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін было прысвечана археалагічнаму вывучэнню Заходняй Беларусі. Мастер-клас па археалагіі жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі правеў дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Георгіевіч Белявец.

 

Больш за 20 гадоў ён займаецца вывучэннем археалагічных культур рымскага часу і Вялікага перасялення народаў, у прыватнасці вельбарскай. Студэнтам былі прадстаўлены вынікі даследаванняў на тэрыторыі Гродзенскага рэгіёна, адзначана, што археалагічныя помнікі гэтага перыяду яшчэ мала вывучаны і патрабуюць сістэмнага даследавання.  У якасці практычнай часткі студэнтам была прапанавана правесці класіфікацыю і вызначэнне тыповых прадметаў эпохі – фібул, якія захоўваюцца ў вучэбнай экспазіцыі “Археалогія” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/0196.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/0197.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/0198.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/0199.jpg

Вход на сайт