Дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны В.Р. Карнялюк выступіў перад гімназістамі
У фармаце традыцыйнайнай інфармацыйнай гадзіны «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ), у сцянах Першай гродзенскай гімназіі імя акадэміка Я.Ф. Карскага выступіў перад вучнямі 9-х класаў дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны В.Р. Карнялюк.
У сваім паведамленні, прысвечаным Дню беларускай навукі, Віталь Рыгоравіч распавёў пра найноўшыя дасягненні ў такім накірунку краязнаўства, як «карсказназнаўства» і на прыкладзе новых знаходак музея Я.Ф. Карскага прадэманстраваў прыклады сучасных гістарычных даследаванняў. Таксама гімназісты даведалілся пра асаблівасці вучобы на спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма.