Cемінар-практыкум для педагогаў дадатковай адукацыі
У адпаведнасці з планам работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама 26 студзеня 2021 года адбыўся абласны семінар-практыкум для педагогаў дадатковай адукацыі, які прайшоў у дыстанцыйным рэжыме па тэме "Арганізацыя даследчай працы з навучэнцамі".
У рамках супрацоўніцтва з ДУА " Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства» на семінары са сваімі рэкамендацыямі з вопыту работы выступілі дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны Карнялюк В. Р. і старшы выкладчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл факультэта біялогіі і экалогіі, магістрант кафедры турызму і культурнай спадчыны Гуменны В. С. Удзельнікамі семінара сталi 77 педагогаў школ Гродзенскай вобласці.