Канферэнцыя ў Інстытуце славяназнаўства РАН

19 студзеня 2021 г. на базе Інстытута славяназнаўства Расійскай Акадэміі навук была арганізавана міжнародная навуковая канферэнцыя "Імя краіны: Беларусь і яе назва ў мовах народаў свету". Падчас мерапрыемства, якое праходзіла ў дыстанцыйным фармаце, вучоныя з Расіі, Беларусі, Польшчы, Германіі і Японіі абмяркоўвалі гістарычнае паходжанне этноніму "Беларусь" у розных сусветных мовах. Сярод іншага, у канферэнцыі прыняў удзел дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны, які выступіў з дакладам "«Дремучие» или «белые»: «Беларусь» и «беларусы» в литовском языке".

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/0102.jpg

Вход на сайт