Адбылося выніковае ў 2020 годзе паседжанне студэнцкага навуковага гуртка “Рэгіянальная культура і турызм”
У снежні адбылося выніковае ў 2020 годзе паседжанне студэнцкага навуковага гуртка кафедры турызма і культурнай спадчыны “Рэгіянальная культура і турызм” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры У.А. Жылко.
На паседжанні былі падведзены вынікі дзейнасці гуртка ў адыходзячым семестры. Навуковы кіраўнік адзначыла, што ў перыяд з верасня па снежань гурткоўцы вельмі плённа працавалі: удзельнічалі ў шматлікіх канферэнцыях, у тым ліку, у ІІ студэнцкім навуковым форуме «FIKIT_SCIENCE», дзе было прадстаўлена 7 дакладаў ад гурткоўцаў. Значным вынікам дзейнасці гуртка з’яўляецца ўдзел 4 работ гурткоўцаў у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў 2020 года: магістрантак Т. Абдулхаевай і А. Мажэйка, і выпускніц магістратуры К. Перапеча і А. Русаковай (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры У.А. Жылко). Ксенія Перапеча за поспехі ў навуковай і даследчыцкай дзейнасці як пераможца 25 Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў была ўзнагароджана трэцяй прэміяй спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Таксама некаторыя гурткоўцы ў справаздачны перыяд прынялі ўдзел у конкурсе стартап-праектаў “ІнНаСтарт”, распрацаваўшы разам з аднагрупнікамі праект “Віртуальная экскурсія з выкарыстаннем дрона”.
За справаздачны перыяд адбываліся як аўдыторныя, так і выязныя паседжанні гуртка: была зладжана навуковая экскурсія па гродзенскім некропалі, вынікам якой сталі тэмы для артыкулаў гурткоўцаў на перпесктыву ўдзелу ў бліжэйшых канферэнцыях.
Напрыканцы паседжання былі ўнесены некаторыя карэкціроўкі ў план работы гуртка на наступны каляндарны год, а таксама былі абмеркаваны некаторыя тэмы будучых даследаванняў гурткоўцаў.