“Зямля пад белымі крыламі”: студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” адзначылі юбілей Уладзіміра Караткевіча ўдзелам у віктарыне
У гэтым годзе таленавітаму класіку беларускай літаратуры, няутомнаму рамантыку, выдатнаму майстру гістарычнай прозы Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 90 год. З нагоды гэтай даты студэнты другога курса разам з выкладчыкам, дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны У.А. Жылко вырашылі згуляць у святочную віктарыну “Зямля пад белымі крыламі”.
Другакурснікам было прапанавана падзяліцца на дзве каманды, каб дух спаборніцтва падтрымліваў цікавасць да гульні. Пытанні былі падзеленыя на некалькі тэматычных блокаў, прысвечаных прыродзе Беларусі, яе героям, творчым асобам, архітэктурным помнікам, народным святам, мастакам і іх творчай спадчыне, а таксама моўным практыкаванням. На стварэнне дадзенай віктарыны выкладчыка ў свой час акурат натхніў вядомы аднайменны твор У. Караткевіча – нарыс “Зямля пад белымі крыламі”. У выніку віктарыны перамагло сяброўства. Студэнты змаглі праверыць свае веды па гісторыі, геаграфіі, культуралогіі, краязнаўству.