Культура ствараецца пасіянарыямі: студэнты спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць” абмеркавалі ролю асобы ў гісторыі беларускай культуры

Нацыянальную культуру ствараюць выдатныя асобы. Некаторыя з іх пакінулі ў яе гісторыі значны след і наклалі адбітак на ход гістарычных падзей, некаторыя працягваюць культуратворчую дзейнасць, транслююць каштоўнасці, становяцца лідарамі меркаванняў.

 

На заключных занятках па “Гісторыі беларускай культуры” студэнты 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” абмеркавалі ролю асобы ў гісторыі беларускай культуры разам з выкладчыкам, дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны У.А. Жылко. Заняткі вырашылі правесці ў форме творчай вечарыны, дзе студэнтам было прапанавана акрамя даклада пра найбольш яскравую асобу з гісторыі беларускай культуры, якую яны выбіралі самастойна, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці: калі выбралі паэта – зачытаць верш, калі выбралі музыку – праспяваць песню. Каб зімовы вечар быў больш утульным, другакурснікі разам з выкладчыкам зладзілі невялікі салодкі стол з гарбатай і пачастункамі. Пад выдатнае гітарнае суправаджэнне таленавітай Шарапенка Арыны і яе цудоўнае выкананне разам з Талсташэйвай Русланай рабяты праспявалі вядомыя песні гурта “Nizkiz”,  Макса Каржа, “Ляпісаў”. Не без увагі засталіся таленты мастакоў, мовазнаўцаў, пісьменнікаў. Другакурснікі паслухалі змястоўныя даклады пра Яўхіма Карскага і яго ўнёсак ў навуковае беларусазнаўства, абмеркавалі творчую спадчыну Міхаіла Савіцкага, пазнаёміліся з многімі яго работамі. У выніку заняткаў усе пераканаліся, наколькі Беларусь багатая на таленты.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/1054.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/1055.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/1056.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/1057.jpg

Вход на сайт