Гродзенскі некропаль як гісторыка-культурная спадчына: адбылося выязное паседжанне навуковага гуртка “Рэгіянальная культура і турызм”
25 лістапада адбылося чарговае паседжанне навуковага гуртка “Рэгіянальная культура і турызм” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры турызма і культурнай спадчыны У.А. Жылко. Гэтым разам вырашылі павандраваць у межах горада і ў якасці асноўнага месца навуковага агляду выбралі гродзенскі некропаль: праваслаўныя і каталіцкія могілкі на вуліцы Антонава, а таксама вайсковыя могілкі на Белуша.
Экскурсію для гурткоўцаў правёў загадчык кафедры турызма і культурнай спадчыны Уладзімір Яўгенавіч Ляўшук. Могілкі на вуліцы Антонава сёння не проста месца пахавання. Комплекс праваслаўных і каталіцкіх могілак заснаваны напрыканцы XVIII–пачатку XIX ст. На тэрыторыі Беларусі няма больш каштоўнага некропаля з гледзішча захаванасці помнікаў як аб’ектаў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Уладзмір Яўгенавіч паказаў гурткоўцам яскравыя прыклады ўвасаблення архітэктурных стыляў розных эпох у надмагільных помніках: навучыў адрозніваць рамантызм ад канструктывізма, пазнаёміў з найбольш яскравай сімволікай надмагілляў: вянок бессмяротніка, зламаная антычная калона, якар, дубовае лісце. Да таго ж на могілках пахавана некалькі знакамітых беларусаў: Эліза Ажэшка, маці Максіма Багдановіча Марыі Мякоты, знаходзіцца кенатаф рэпрэсаванага паэта Міхася Багуна.
Гурткоўцы адкрылі для сябе некропаль не толькі як месца памяці, але і як гісторыка-культурную і мастацкую спадчыну горада і краіны. Магчыма гэта матывуе іх на навуковыя пошукі і адкрыцці ў гэтай галіне.