"Захаванне гісторыка-культурнай памяці Элізы Ажэшкі і Людвіказаменгофа ў Гродне і Беластоку"
17 лістапада 2020 года адбылася першая сустрэча бенефіцыяраў міжнароднага праекта, які рэалізуецца кафедрай замежных моў і кафедрай турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь - Украіна 2014-2020 сумесна з універсітэтам у Беластоку.
Рэалізацыя праекта "Захаванне гісторыка-культурнай памяці Элізы Ажэшкі і Людвіказаменгофа ў Гродне і Беластоку" пачалася з відэаканферэнцыі, на якой удзельнікі вызначыліся з новым парадкам рэалізацыі праекта і ўзгаднілі асноўныя змены. З беларускага боку ўдзельнікамі відэаканферэнцыі сталі супрацоўнікі рабочай групы праекта-Святлана Ганчар, Віталь Карнялюк (кіраўнік праекту), Алена Нялепка, Святлана Фядута. Польскі бок прадставілі прафесар Ганна Яніцкая і доктар Гражына Давідовіч.
Праект прадугледжвае папулярызацыю імя і творчасці польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, развіццё турыстычнага патэнцыялу Гродна і Гродзенскай вобласці. Не менш важнай задачай праекта з'яўляецца папулярызацыя ведаў аб Людвіку Заменгофе, польскім урачы-акулісце і лінгвісце, вядомым як стваральніку эсперанта-найбольш паспяховага з сканструяваных міжнародных моў. Лінія яго жыцця цесна звязала Гродна і Беласток: у гэтых гарадах ён жыў і працаваў, а таксама рэалізоўваў сваю маару - ствараў мову, які аб'яднае ўсіх людзей.