Рэальнасць VS сімуляцыі: на чарговым паседжанні кінаклуба “Культурнае кіно” глядзелі культавы фільм “Матрыца”
Адбылася лістападаўская сустрэча ўдзельнікаў гуртка “Культурнае кіно” пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры турызма і культунай спадчыны У.Я. Ляўшука і дацэнта кафедры У.А. Жылко. Для прагляду вырашылі выбраць культавы фільм "Матрыца” братоў Ванчоўскі. Фільм быў абраны гурткоўцамі невыпадкова: у мінулым годзе яму споўнілася 20 год з моманту выхада.
Карціна змяніла як жанр баявікa так і ўсю кінаіндустрыю ў цэлым. Падчас выхаду фільма, ён выклікаў рэзананс сярод прадстаўнікоў філасофскай думкі, тут можна знайсці адсылкі да Р. Дэкарта, Ж. Бадрыйяра, Л. Кэрала і многім іншым. Усё гэта дало выдатную падставу сабрацца, паглядзець ды абмеркаваць культурныя сэнсы. Ідэя звышчалавека,якая з'яўляецца неад'емнай часткай сацыякультурнай прасторы еўрапейскай цывілізацыі і выступае цэнтральнай ў стужцы, з канца XX ст. пад уплывам постмадэрнісцкай сістэмы каштоўнасцяў перажывае шэраг істотных трансфармацый. Па-свойму сімптаматычна, што «Матрыца» з'явілася на стыку мінулага і сучаснасці, несучы ў сабе як традыцыйныя культурна-антрапалагічныя мадэлі, так і прадуцыруючы актуальныя для XXI ст. віртуальна-кампутарызаваныя культурныя коды. Свет «Матрыцы» складаецца з шматузроўневай сістэмы псеўдарэальнаці. вядомая нам прадметная рэальнасць аб'яўляецца віртуальнай, спароджанай уплывам камп’ютара на мозг ўсіх людзей, падлучаных да адзінага цэнтру-генератара ілюзій – матрыцы.
Гурктоўцы паспрабавалі прааналізаваць і выявіць семантычныя элементы фільма, і заўважылі там хрысціянскія і будысцкія ідэйныя канцэпты, элементы старажытнагрэцкай міфалогіі, платонаўскай філасофіі. У «Матрыцы» ажыццяўляецца сінтэз мноства ідэйных канцэптаў, асноватворных для розных культурных традыцый і сучаснай постмадэрнісцкай філасофіі, што дае арыгінальны і вельмі эклектычны варыянт бачання культуры пачатку XXI стагоддзя.
Дзякуючы кіраўнікам гуртка, удзельнікі пазнаёміліся з эстэтыкай і каштоўнаснымі каардынатамі постмадэрніскага дыскурсу. Тое было вельмі прадуктыўна як для развіцця агульнага культуралагічнага кругагляду, так і для прафесійнага станаўлення будучых спецыялістаў.