НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА СТУДЭНТАЎ КАФЕДРЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ, АРХЕАЛОГІІ І СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ГІСТАРЫЧНЫХ ДЫСЦЫПЛІН

Студэнцкая навукова-даследчая група кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін у складзе аспіранта кафедры Аляксандра Гаршкова, студэнта 1 курса спецыяльнасці “Гісторыі (археалогія)” Мікіты Каспера, метадыста Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства Ягора Гацко правялі маніторынг стану помнікаў гісторыі і археалогіі на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна.

 

Пад час археалагічнай разведкі была праведзена фотафіксацыя стану млына і гаспадарчага двара Патоцкіх у г.п. Рось, старажытных шахтаў каля г.п. Краснасельскі, праведзены паверхневыя зборы матэрыялаў на помніках археалогіі ў басейне р. Рось. Матэрыялы даследаванняў будуць выкарыстаны ў дзейнасці студэнцкага археалагічнага гуртка і актывізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў, якія спецыялізуюцца на кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і СГД.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0933.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0934.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0935.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0936.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0937.JPG

Вход на сайт