Дзівосны свет Анатоля Скамарошчанкі: студэнты спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" наведалі выставу вядомага гродзенскага мастака

Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з выкладчыкам, дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны У.А.Жылко наведалі цікавую выставу вядомага гродзенскага мастака Анатоля Скамарошчанкі ў выставачнай зале горада Гродна.

Студэнты пазнаёміліся з яркімі старонкамі жыцця мастака, адметнасцю яго светапогляду і творчага метаду. На выставе прадстаўлены як раннія студэнцкія работы Анатоля, так і працы сяброў мастака. Сярод якіх вядомы Сяргей Грыневіч. Выдатныя жаночыя партрэты жонкі, дачкі, работы, у якіх выразна адлюстравана сімвалічнае пераасэнсаванне этнічных архетыпаў, глыбінных сімвалаў, простых, ціхіх жыццёвых радасцей, багацце колераў, сярод якіх адным з дамінуючых выступае сіні ў розных яго варыяцыях, – усё гэта не магло не ўразіць трэццякурснікаў. Тым больш, наведванне выставы было карысным у межах вывучаемай дысцыпліны “Рэклама як сацыякультурны феномен”, адна з тэмаў якой прысвечана семіятычным кодам колераў у паведамленні.

 

Вельмі ўсцешылі прысутных гісторыі пра педагагічную дзейнасць Анатоля пасля мастацкай вучэльні, дзе ён, будучы сапраўдным “хіппі”, вучыў і падтрымліваў сваіх вучняў ва ўсім. Пра яго творчую сям’ю, кожны прадстаўнік каторай знайшоў сябе менавіта у сферы мастацтва: дзеці пайшлі шляхам бацькі. Цікавым новаўвядзеннем у дзейнасці выставачнай залы была слайдавая дэманстрацыя фотаздымкаў з сямейнага архіва і тых прац мастака, якія не ўвайшлі ў экспазіцыю з прычыны яе абмежанай прасторы. А творчы метад Анатоля Скамарошчанкі “усе глыбокія рэкі цякуць няспеша” адгукнуўся многім студэнтам.

Усе засталіся задаволенымі і адзначылі карысць пазааўдыторных заняткаў, якія дазваляюць насузірацца прыгожага, пазнаёміцца з творчымі сучаснікамі, адрэфлексаваць і натхніцца на працу.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0837.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0838.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0839.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0840.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0841.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0842.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0844.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0845.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0846.jpg

Вход на сайт