Студэнты спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" прынялі удзел у святочнай віктарыне, прысвечанай Дню маці

Дзень маці, які святкуецца ў нашай краіне ў сярэдзіне кастрычніка, стаў выдатнай нагодай, каб сказаць цёплыя словы сваім матулям і пра сваіх матуль, у тым ліку і ў сценах універсітэта.

 

Сярод шматлікіх яскравых факультэцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму цудоўнаму дню, студэнты 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны Жылко У. А. правялі тэматычную гульню-віктарыну. Падчас каманднай гульні студэнты паглыбілі свае веды пра гісторыю свята ў розных краінах, прыгадалі палабенствы і адрозненні ў святкаванні Дня маці, разгадалі шматлікія сімвалічныя ўвасабленні архетыпа маці ў розных культурах. Другакурснікі выдатна пазналі знакамітых мам у гісторыі. Удзельнікам віктарыны надзвычай цікава было праверыць уласныя веды ў галіне мастацкай культуры: адным з прапанаваных заданняў было здагадацца па мастацкай манеры, каму з сусветна вядомых мастакоў належыць карціна, на якой адлюстраваны сімвал мацярынства.

У каманднай гульні-віктарыне перамагло сяброўства, усе ўдзельнікі атрымалі сімвалічныя прызы на памяць. Каб захаваць эмацыйны момант ад светлай нагоды, заняткі скончыліся цудоўнай песняй на словы беларускага паэта Генадзя Бураўкіна, прысвечанай матулі: “Ты мне родная самая па душы, па крыві, ты жыві, мая мама, доўга-доўга жыві…”

 https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0830.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0831.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0832.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0833.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0834.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0835.jpg

Вход на сайт