Профарыентацыя на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму
2 кастрычніка, напярэдадні прафесійнага свята, у рамках арганізацыі навучальнага працэсу 2-ступені вышэйшай адукацыі, супрацоўнікі кафедры турызму і культурнай спадчыны — Лявшук У.Я., загадчык кафедры і Карнялюк В.Р., дацэнт кафедры, сустрэліся з курсантамі Абсластнога інстытута развіцця павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — настаўнікамі гісторыі школ горада і вобласці.
Увазе педагогаў была прапанавана інфармацыя пра магчымасці набору і вучобы ў магістратуры па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова культурнай спадчыны». Маючы на ўвазе, што сёнешняя справа музейнай педагогікі перажывае сваеасаблівы ўдым, а кола школьных музеяў пашыраецца колькасна і разнастайна, магістратура дадзенанага профілю выглядае прывабным кірункам педагагічнай кар’еры. Дадзены візіт ў сцены абластной навучальнай установы павышэння кваліфікацыі педагічных работнікаў — пачатак новага этапу шчыльнага супрацоўніцтва ў настаўнікамі вобласці.