Традыцыя шчыльнага супрацоўніцтва кафедры турызму і культурнай спадчыны і знакамітага Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея працягваецца
Традыцыя шчыльнага супрацоўніцтва кафедры турызму і культурнай спадчыны і знакамітага Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея працягваецца. Першага кастрычніка па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніцтвам музея, студэнты 1,3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» разам з дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны Карнелюком В.Р. дапамаглі супрацоўнікам музея ў падрыхтоўцы саламяных паркаў. Дадзеная праца — крок у аднаўленні даху аднаго з будынкаў музея — сялянскай хаты XVIII ст., якая сама з’яўляецца вядомым экспанатам Гудзевіцкага музея. У якасці падзякі супрацоўнікі музея правялі для будучых спецыялістаў турыстычнай індустрыі экскурсію па залах музея»