Выйшаў чацверты том Гадавіка студэнцкага навукова-даследчага гуртка "НіКа"

Выйшаў чацверты том Гадавіка студэнцкага навукова-даследчага гуртка "НіКа". Для нас гэты праект - асаблівы гонар і адказнасць. Чаму?  Наш студэнцкі гурток "НіКа" пры кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін - адзін са старэйшых студэнцкіх гурткоў універсітэту.  Наш гурток - адзіны студэнцкі гурток універсітэта, які мае свой уласны друкаваны зборнік. Студэнты на старонках гадавіка могуць памыляцца, задаваць пытанні, дыскутаваць і рабіць свае маленькія адкрыцці. Чакаем новых аўтраў і цікавых артыкулаў. Кіраўніком студэнцкага гуртка з'яўляецца Аляксандр Горны, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0554.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0555.jpg

 

Вход на сайт