Энцыклапедыя аб Жыровічах

У гонар 550-годдзя з’яўлення ўнікальнай нацыянальнай хрысціянскай святыні – абраза Жыровіцкай Маці Божай, а таксама 500-годдзя ўтварэння Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі" выдала ўнікальны энцыклапедычны даведнік "Жыровічы: пад святым Пакровам". Кніга змяшчае каля 200 артыкулаў па гісторыі Жыровіцкага манастыра, Мінскай духоўнай семінарыі, цудадзейнага абраза Жыровіцкай Маці Божай. Удзел у выданні энцыклапедыі прымаў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны, які з'яўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў у энцыклапедыі.
 
https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0552.jpg
 

Вход на сайт