Студэнты факультэта наведалі “Каралінскі Фальварак Тызенгауза”
16 сакавіка 2020 па ініцыятыве кіраўніка Рэгіянальнага цэнтра турызму ГрДУ і старшага выкладчыка кафедры турызму і культурнай спадчыны Ляговіч А.В. арганізаваны практыкаарыентаваны цыкл заняткаў для студэнтаў турыстычнай спецыяльнасці 2 і 3 курсаў дзённай формы адукацы.
Студэнты разам са сваімі выкладчыкамі, А.В. Ляговіч, С.В. Чувак і В.Р. Карнелюком, наведалі знакаміты агратурыстычны комплекс “Каралінскі Фальварак Тызенгауза”. Гаспадары і супрацоўнікі маёнтка пазнаёмілі гасцей з універсітэта з разнастайнымі магчымасцямі свайго турыстычнага прадпрыемства. Пасля азнаямлення з патэнцыялам агракомплекса на пляцоўцы гасціннага дома Фальварка адбыўся творчы круглы стол. На ім студэнты 3 курса пазнаёмілі прысутных з падрыхтаваным ўласным аналізам GRODNOVISAFREE, зрабіўшы асобны акцэнт на праблематыцы арганізацыі i абслугоўвання безвізавых турыстаў. У далейшай актыўнай дыскусіі студэнты, з аднаго боку, прадэманстравалі свой натуральны інтарэс да развіцця гарадзенскага турызму, а з другога, пачулі шмат цікавага і карыснага для сябе з вуснаў Рамана Клімука, аднаго з гаспадароў маёнтка, і яго памагатага.
Працаглая сустрэча на пляцоўцы “Каралінскага Фальварка Тызенгауза” – гэта пачатак перспектыўнага супрацоўніцтва паміж кафедрай турызму і культурнай спадчына і дадзенай аграсядзібай. Бачнымі вынікамі такой супрацы могуць стаць 1) практычнае ўключэнне студэнтаў і выкладчыкаў у “кухню” турыстычнага абслугоўвання, 2) правядзенне вучэбных практык на базе Фальварка, 3) праектаванне новых падыходаў арганізацы турыстычных паслуг, 4) стварэнне і ажыццяўленне суместных, у тым ліку, міжнародных праектаў, 5) магчымае працаўладкаванне выпускнікоў турыстычнай спецыяльнасці ў дадзенай славутай турыстычнай арганізацыі. Усё гэта можа быць ажыцяўлено на платформе філіяла кафедры, стварэнне якога, пэўна, будзе лагічным крокам адбыўшагася мерапрыемства.