На факультэце адбылася прэзентацыя манаграфіі беларускага гісторыка С.У. Данскіх

11 сакавіка  для выкладчыкаў і студэнтаў-гісторыкаў адбылася прэзентацыя манаграфіі беларускага гісторыка С.У. Данскіх “Щучин. Локальная история в контексте региональных процессов”.  Кніга С.У. Данскіх пра Шчучын, якую можна разглядаць этапнай ў шэрагу яго папярэдніх манаграфій, стала важкім дадаткам на паліцы гістарычных даследаванняў нашых гарадоў і мястэчак.     

 

         Эрудыцыя, бляскучы аналіз, цікавыя паралелі, якімі гісторык у сваёй прамове-лекцыі спалучыў  мінуўшчыну і сучаснасць роднага горада з  астатнім вакольным і далёкім светам, багацце статыстыкі і трапнасць асабовых характарыстык гістарычным постацей шчучынскай зямлі, зрабілі ход прэзентацыі захапляльнай падзеяй. Таму тым, хто патрапіў на  гэтую лекцыю нашага дацэнта кафедры турызму і культурнай спадчыны, па-сапраўднаму, пашчасціла! 

         Хочацца спадзявацца, што заразлівая захопленасць аўтара кнігі перадасца новаму пакаленню будучых гісторыкаў, і ў агляднай будучыні мы будзем трымаць ужо даследаванні сённяшніх студэнтаў гістарычнага факультэта.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0487.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0488.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0489.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0490.jpg

Вход на сайт