Пасяджэнне метедычнага семінара адбылося на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызма

5 сакавіка адбылося пасяджэнне метадычнага семінара факультэта, на якім быў заслуханы даклад дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.М. Загідуліна "Гістарычная адукацыя ў Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франко".

 

А.М. Загідулін,  які прайшоў стажыроўкў у ЛНУ імя І. Франко,  падзяліўся вопытам львоўскіх калег у выкладанні прадмета "Гісторыя Украіны" для няпрофільных факультэтаў. Выкладчыкі азнаёміліся з выкарыстаннем розным форм і метадаў візуалізацыі выкладання гісторыі на гістарычным факультэце ЛНУ імя І. Франко. На семінары былі абмеркаваны прычыны папулярнасці гістарычнай адукацыі ва Львове і Украіне, разгледжана спецыфіка выкладання курса "Гістарычнае краязнаўства", спецкурсаў "Гісторыя паўсядзённасці", "Новая "лакальная" гісторыя", "Сучасныя метады краязнаўчых даследаванняў". Члены семінара таксама пазнаёміліся са шматступенчатай сістэмай ацэньвання ведаў ва ўкраінскіх ВНУ.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0433.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0434.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2020/0435.jpg

 

Вход на сайт