Лекцыі А.С. Горнага ў Варшаўскім універсітэце
З 24 па 28 лютага 2020 г. ў Варшаўскім універсітэце з працоўным візітам знаходзіўся дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны. У рамках праграмы "Запрошаны прафесар" Варшаўскага ўніверсітэта Аляксандр Горны прачытаў для студэнтаў кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы цыкл лекцый, прысвечаных гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў міжваеннай Польшчы. Акрамя студэнтаў, на лекцыях прысутнічалі таксама выкладчыкі і дактаранты навучальных устаноў Польшчы, Чарнагорыі і Славакіі. Лекцыі выклікалі зацікаўленасць у прысутных, сведчаннем чаго была працяглая дыскусія пасля кожнай лекцыі.