Круглы стол “Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці”
9 лютага ў рамках ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы рэдакцыяй часопіса «Маладосць» быў праведзены круглы стол «Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці». Мерапрыемства аб’яднала журналістаў, выкладчыкаў ВНУ, краязнаўцаў і студэнтаў, якім неабыякавы праблемы спалучэння гістарычных ведаў і сучаснасці. У мерапрыемстве прынялі удзел студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мікіта Цімакоў (сябра студэнцкага навукова-даследчага гуртка НіКа, даклад “Вусная гісторыя: хто можа быць крыніцай у сучаснай Беларусі?”) і Карына Гінько (даклад “Гістарычная спадчына Беларусі праз прызму Instagram”).