Шаноўнае спадарства!
Савет маладых вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі запрашае маладых навукоўцаў, лабарантаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў старэйшых курсаў да ўдзелу ў IIІ навукова-практычнай канферэнцыі маладых даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі "Ars Longa: навуковыя дасягненні і перспектывы", якая адбудзецца 19-20 сакавіка 2020 г. Мы ўпэўнены, што правядзенне такой сустрэчы паспрыяе развіццю прафесійных кантактаў паміж маладымі даследчыкамі і актывізуе творчы пошук. У дадатку інфармацыйны ліст. Будзем удзячны за распаўсюджванне інфармацыі аб канферэнцыі.