Студэнты нашага факультэта наведалі майстар-клас Наталлі Клімко

15 лістапада  студэнты  1 курса  спецыяльнасці  “Турызм і гасціннасць” прынялі  ўдзел у  майстар-класе  народнай майстрыхі Наталлi Аляксандраўны  Клімко  з Наваградскага цэнтра рамёстваў. Наталля адзіная на Гарадзеншчыне, хто валодае сакрэтамі мастацтва выбівання ажурных фіранак на паперы.

 

Выцінанка-выбіванка дакладна імітуе ажурную тканіну. Майстрыха дабавіла аўтарскія рысы – так ў работах з’явіліся кветкі, вазоны, птушкі. Падчас  майстар-класа,  будучыя спецыялісты ў турызме пазнаёміліся з асаблівасцямі  гэтай тэхналогіі , а таксама абмеркавалі праблемы  турыстычнага пазіцыянавання  традыцыйнай культуры. У святле пашырэння  магчымасцяў уязднога і ўнутраннага нацыянальнага турызму, падкрэсленая ўвага да  традыцыйнай  беларускай культуры набывае дадатковую актуальнасць.  Дадзенае наведванне  гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці з’яўляецца першым крокам  ў арганізацыі на яго базе філіяла кафедры турызму і гасціннасці.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/6026.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/6027.JPG

Вход на сайт