Першы міжнародны навуковы кангрэс «Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы»

31 кастрычніка – 1 лістапада 2019 г. у Мінску, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, адбыўся Першы міжнародны навуковы кангрэс «Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы» (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа). Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта павіншаваў Інстытут проарэктар па навуковай рабоце Раманоўскі Юрый Яцэнтавіч.

 

Непасрэдны ўдзел у Кангрэсе прыняла група навукова-даследчага праекта «Функцыянаванне беларускай мовы ў двухмоўных рэгіянальных СМІ», які выконваецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў межах Джяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў  (падпраграма «Камп’ютарныя тэхналогіі ў тэорыі і практыцы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі») пад кіраўніцтвам прафесара кафедры пераклада і міжкультурнай камунікацыі Рычковай Людмілы Васільеўны.

У межах секцыі «Роля IT у правядзенні лінгвістычных даследаванняў», якой кіравала прафесар Л.В. Рычкова, былі прадстаўлены і абмеркаваны даклад дацэнтаў  Бубновіч I.I., Чэпікавай I.А. «Методыка  выяўлення  рэгіянальна  адметнай  лексікі  (на  матэрыяле беларускамоўных тэкстаў СМІ) » і даклад старшага выкладчыка Станкевіч А.Ю. «Лексический  фонд  белорусскоязычной  части  корпуса  региональных  СМИ». Даклады атрымалі высокую ацэнку з боку прысутных, сярод якіх быў адзін з найбуйнейшых спецыялістаў у галіне камп’ютарнай лінгвістыкі на постсавецкай прасторы Шырокаў Уладзімір Анатольевіч,  дырэктар  Украінскага  моўна-інфармацыйнага  фонда  НАН  Украіны,  доктар  тэхнічных  навук,  акадэмік  НАН Украіны.

Сярод іншых дакладаў  на секцыі, якой кіравала Л.В. Рычкова, быў таксама прадстаўлены даклад аспіранткі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Кузняцовай Д.У. «Электронныя  рэсурсы  беларускай  мовы  ў  аспекце  адлюстравання спецыяльнай лексікі», якая выконвае дысертацыйнае даследаванне пад навуковым кіраўніцтвам Л.В. Рычковай.

Прафесар Л.В. Рычкова выступіла на Кангрэсе з пленарным дакладам “Беларускамоўныя электронныя рэсурсы: прагматычны аспект”.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/4064.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/4065.jpg

Вход на сайт