Студэнты нашага факультэта прынялі ўдзел у адкрыцці памятнага знака славутаму навукоўцу, акадэміку Я.Ф. Карскаму
30 кастрычніка ў в. Мігова Гродзенскага раёна ўрачыста быў адкрыты памятны знак славутаму навукоўцу, акадэміку Я.Ф. Карскаму. Арганізатарам адкрыцця выступіў сельсавет Абухава і дом культуры СПК “Абухава”. Пры удзеле творчай інтэлігенцыі г. Гродна, вучняў і настаўнікаў Абухаўская СШ і гродзенскай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага была адкрыта памятная дошка ( аўт. У. Панцялееў, Ю. Мацко). Ва ўрачытай цырымоніі прынялі ўдзел студэнты спенцыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны В.Р. Карнлюком. Трэба нагадаць, што студэнты-першакурснікі гэтай жа спецыяльнасці некалькі тыдняў раней спрычыніліся да добраўпарадкавання тэрыторыі вакол мемарыяльнага знака.