Прэзентацыя кнігі Івана Трацяка

22 кастрычніка 2019 г. у рамках цыкла публічных дыскусій, арганізаваных студэнцкім навукова-даследчым гуртком “НіКа”, адбылася прэзентацыя кнігі дацэнта кафедры турызму і культурнай спадчыны Івана Трацяка “Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай палове ХХ ст.” Прэзентацыю адкрыла рэцэнзент кнігі – прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін С.В. Марозава.  У прэзентацыі прынялі ўдзел студэнты-сябры гуртка “НіКа”, студэнты і магістранты спецыяльнасці “Гісторыя”, “Айчынная гісторыя”, “Інфармацыя і камунікацыя ”, “Культурная спадчына і турызм”. Мадэратарам мерапрыемства выступіў А.С. Горны.

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/3016.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/3017.jpg

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/3018.jpg

Вход на сайт