Студэнты нашага факультэта прынялі ўдзел у пазнавальнай вандроўцы

20 кастрычніка студэнты з 1,2,4 курсаў  спецыльнасці "Турызм і гасціннасць" разам з дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны В. Карнелюком прынялі ўдзел у надзвычай пазнавальнай зборнай вандроўцы супрацоўнікаў гродзенскіх музеяў і спецыялістаў турызму па  мясцінах Гродзенскай вобласці, звязаных з жахлівымі падзеямі фашысцкай акупацыі.

 

Экскурсанты наведалі  мемарыялы ў Пузевічах, Княжаводцах, Шавулічах. Бляскучае апавяданне гісторыка Андрэя Вашкевіча дазволіла наблізіцца да  тых трагічных дзён, калі жыхары згаданых вёсак былі цалкам знішчаны, а  іх хаты спалены. Таксама, ход вандроўкі  прайшоўся па  мясцінах славутых сваімі касцёламі: Гнезна, Мсцібава, Шылавічы. Бесспрэчна,  такая вандроўка - сапраўднае знаёмства са сваёй краінай.  Трэба з удзячнасццю адзначыць, што вандроўка  атрымалася пры падтрымцы студэнцкага прафкама ГрДУ.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2076.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2077.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2078.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2079.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2080.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2081.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2082.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2083.JPG

Вход на сайт