Прыклад краязнаўчай дзейнасці на практыцы

17 верасня  хлопцы з першага курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні  створанага  мемарыяльнага знака акадэміку Я.Ф. Карскаму ў в. Мігава Гродзенскага раёна.  Спрытна  талакою студэнты разам з дацэнтам кафедры турызму і гасціннасці Карнелюком В.Р. і краязнаўцам А.І. Кроем давялі да ладу вакольную з помнікам тэрыторыю. Цяпер ў ваколіцах Гродна з'явіўся яшчэ адзін  прыгожы напамін пра выбітнага земляка - Яўхіма Фёдаравіча Карскага.

 

Памятны знак на ўскрайку  вясковай дарогі - важны  манументальны аб'ект для ўнутраннага і ўязднога турызму, а ўдзел першакурснікаў у  дадзенай добрай справе - прыклад  краязнаўчай дзейнасці ў практыцы.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2055.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2056.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2057.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2058.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/2059.JPG

Вход на сайт