Першы дзень кастрычніка запомніўся першакурснікам спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” пазнавальнай экскурсіяй...
Першы дзень кастрычніка запомніўся першакурснікам спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” пазнавальнай экскурсіяй па роднай альма-матэр – галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Экскурсія была арганізавана ў межах куратарскай гадзіны куратарам групы У.А. Жылко і куратарам студэнцкага валанцёрскага атрада “ЭкскурсаВед” кафедры турызму і культурнай спадчыны С.В.Чувак. Экскурсію для першакурснікаў праводзіла адна з актыўных валанцёраў-экскурсаводаў, старшыня атраду, студэнтка 3 курса Яна Пінкайліс.
Падчас экскурсіі студэнты пазнаёміліся з гісторыяй універсітэта, прайшліся па галерэі прафесураў ГрДУ імя Я.Купалы, даведаліся шмат цікавага пра дзейнасць рэктараў і знакамітых выпускнікоў, сярод якіх нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў.
Самым запамінальным момантам было наведванне часткі універсітэцкага музея “Ад гімназіі да ўніверсітэту”. Кожная прыступка лесвіцы-музею – крок у адукацыйныя традыцыі Гродзеншчыны з канца XIX стагоддзя і да сучаснасці. Тут студэнты ўбачылі архіўныя фота, у тым ліку і Марыінскай гімназіі, у сценах якой зараз размяшчаецца гістарычная частка ГрДУ імя Янкі Купалы. Усе жадаючыя змаглі пасядзець за партай Марыінскай гімназіі і ўявіць сябе тагачаснымі гімназістамі.
На другім паверсе размешчаны здымкі і дакументы, якія адлюстроўваюць вучэбную, грамадскую і навуковую працу першых выкладчыкаў і студэнтаў педінстытута. Трэці паверх завяршаў выставу і выступіў самым яркім момантам усёй экскурсіі. Ён быў прадстаўлены сучаснымі фота, якія ілюструюць дасягненні і ўзнагароды купалаўскага ўніверсітэту, тут жа прадстаўлены здымкі выдатных выпускнікоў Гродзенскага ўніверсітэту, у тым ліку Алімпійскіх чэмпіёнаў розных гадоў, а таксама прагрэсіўныя дасягненні ў галіне ІТ-тэхналогій, зробленыя студэнтамі-купалаўцамі.
Экскурсія атрымала шмат станоўчых водгукаў ад наведвальнікаў, усе атрымалі задавальненне ад карыснага правядзення вольнага часу ў добрай кампаніі аднадумцаў. Акрамя таго, многія з першакурснікаў з ахвотай захацелі далучыцца да валанцёрскага атраду і авалодаць майстэрствам адной з самых цікавых прафесій – экскурсавода.
Кафедра турызму і культурнай спадчыны, валанцёрскі атрад “ЭкскурсаВед” запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да нас. Валанцёры з задавальненнем пазнаёмяць вас з гісторыяй роднага ўніверсітэту, арганізуюць і правядуць экскурсію па горадзе Гродна. Запрашаем усіх ахвотных не толькі ўдзельнічаць у экскурсіях, але і далучыцца да нашага валанцёрскага руху. Уся дадатковая інфармацыя на кафедры турызму і культурнай спадчыны (Кастрычніцкая 5, каб.308)