На нашым факультэце пачынае фарміравацца новая навучальная традыцыя
На нашым факультэце пачынае фарміравацца новая навучальная традыцыя: прыктыка па "Арганізацыі дзейнасці турыстычных прадпрыемстваў" ў другі раз праводзіцца ў форме знаёмства з розным спектарам турыстычных устаноў ў спалучэнні з шырокім азнаямленнем турыстычнай прасторы нашай краіны.
У гэтым навучальным годзе студэнты дзённай формы навучання спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" прынялі ўдзел у навучальнай вандроўцы па маршруту "Гродна - в. Стулы Пружанскага раёна - Белавежская Пушча - Камянец - Брэст - Моталь - Пінск - Тураў - Гомель - Ішкалдзь - Гродна". Цягам трох, з 17 па 19 верасня, студэнты пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры турызму і культурнай спадчыны В.Р. Карелюка атрымалі магчымасць пазнаёміцца са знакамітымі аб'ектамі турыстычнай цікавасці, адчуць на сабе арганізацыю гасціннасці Брэсцкага і Гомельскага цэнтраў турызму і краязнаўства, параўнаць экскурсійнае абслугоўванне ў знакамітых музеях Беларусі. А галоўнае - на ўласныя вочы ўбачыць: якая прыгожая і багая на чалавечыя таленты, гісторыка-культурныя і прыродныя мясціны наша краіна. Назапашаны падчас практыкі досвед спатрэбіцца студэнтам на самых розных занятках падчас вучобы на нашым факультэце. А традацыя навучальнай вандроўкі будзе ствараць новыя маршруты для адкрыцця нашай Беларусі."