Выкладчыкі факультэта на “Гарадзенскіх навуковых чытаннях”

Выкладчыкі факультэта прафесары С.В. Марозава. Э.С. Ярмусік і дацэнты С.П. Марозаў і А.М. Абухава прынялі ўдзел у гарадской канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Гэта былі XIV Гарадзенскія навуковыя чытанні. “Гродзеншчына: 75 гадоў здзяйсненняў”. Арганізатарамі чытанняў з’яўляюцца Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя  Я.Ф. Карскага, якая заўсёды гасцінна і клапатліва сустракае ўніверсітэцкіх вучоных.

 

Прафесар Э.С. Ярмусік з’яўляўся мадэратарам канферэнцыі. Ён жа выступіў з дакладам “Роля міліцыі Гродзеншчыны ва ўмацаванні законнасці і правапарадку ў пасляваеннае дзесяцігоддзе”. Тэма выступлення прафесара С.В. Марозавай – “Гродзеншчына ў канфесійнай структуры Рэспублікі Беларусь: агульнае і адметнае”.  Дацэнт А.М. Абухава прадставіла даклад “Культурнае жыццё этнічных супольнасцяў Гродзеншчыны ў канцы 1980-х гадоў”. Дацэнт С.П. Марозаў расказаў пра мемарыялізацыю памяці аб дзеячах Вялікага Княства Літоўскага ў скульптуры Грозенскай вобласці.

Намаганнямі супрацоўнікаў бібліятэкі зборнік матэрыялаў “Гарадзенскія чытанні” (Гродна: “ЮрСаПрынт”. 2019. 118 с.) быў падрыхтаваны наперад. Усе выступоўцы з задавальненнем атрымалі свае аўтарскія экзэмпляры ў добрым паліграфічным выкананні.  

 

Вход на сайт