“Адзін дзень з жыцця Гродна ў XVI ст. Паводле гравюры Мацея Цюнта і Г. Адельгаўзера”
15 чэрвеня выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Амелька С.У., (кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін) і Карнялюк В.Р., (кафедра турызму і культурнай спадчыны) прынялі ўдзел у навуковым крыглым стале Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея “Адзін дзень з жыцця Гродна ў XVI ст. Паводле гравюры Мацея Цюнта і Г. Адельгаўзера”. Круглы стол быў часткаю вялікай гісторыка-пазнавальнай імпрэзы, прысвечанай знакамітай выяве г. Гродна ў XVI ст.