На факультэце прайшла ІІ Міжнародная студэнцкая каферэнцыя "Турызм на памежжы Польшчы і Беларусі: магчымасці і перспектывы развіцця» з удзелам дэлегацыі студэнтаў Палітэкнікі Беластоцкай

24-25 мая 2019 на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму прайшла ІІ Міжнародная студэнцкая канферэнцыя "Турызм на памежжы Польшчы і Беларусі: магчымасці і перспектывы развіцця». Арганізатарамі канферэнцыі выступіла кафедра турызма і культурнай спадчыны (у асобе загадчыка кафедры У.Я. Ляўшука, дацэнта А.А. Семянчук, старшага выкладчыка У.А. Жылко, старшага выкладчыка С.У. Словік, старшага выкладчыка Ю.Г. Ярмак, дацэнта В.Р. Карнялюка, старшага выкладчыка І.Ф. Скварнюк) пры актыўным удзеле студэнцкага навуковага гуртка “Рэгіянальная культура і турызм” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры У.А. Жылко. Сярод ганаровых гасцей – удзельнікаў канферэнцыі прысутнічала група польскіх студэнтаў спецыяльнасці “турызм і рэкрэацыя” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры турызма Палітэкнікі Беластоцкай Іаланты Гражыны Зузды.

 

Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівала найбольш актуальныя пытанні развіцця турызму на памежжы Польшчы і Беларусі. Са змястоўнымі дакладамі, пацвярджаючымі плён навуковых пошукаў, выступілі магістранты і студэнты 2-4 курсаў спецыяльнасці “турызм і гасціннасць” – найбольш актыўныя ўдзельнікі навуковага гуртка “Рэгіянальная культура і турызм”: Хітрун Валерыя, Абдулхаева Таццяна, Русакова Ангеліна, Жэгала Аляксандр, Мажэйка Анжаліка, Мандзік Уладзіслаў, Бальцэвіч Яна, Вайцяшэня Карына. Гурткоўцы прадставіліся змястоўныя даклады, прысвечаныя розным аспектам супрацоўніцтва Польшчы і Беларусі ў сферы турызму. Абмеркаваныя пытанні тычыліся разгляду магчымасцяў і перспектыў развіцця турызму на Гродзеншчыне ва ўмовах бязвізавага рэжыму і трансгранічнага супрацоўніцтва, а таксама праблемам захавання і выкарыстання ў турызме сакральнай культурнай спадчыны Беларусі, турысцка-экскурсійнага патэнцыялу малых гістарычных гарадоў і мястэчак, пытаннях падзейнага і спартыўнага турызму, закраналіся пытанні агульнай польска-беларускай гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна.

Дэлегацыя студэнтаў з Беластоку пазнаёміла прысутных з асаблівасцямі баўлення вольнага часу студэнтаў спецыяльнасці “турызм і гасціннасць”. Набольшую зацікаўленасць выклікалі даклады, прысвечаныя розным пытанням аздараўлення: напрыклад, выкарыстанню спартовых прыладаў у прафілактыцы захворванняў апорна-рухальнага апарата, папулярнай сёння скандынаўскай хадзьбе ў прадухіленні розных захворванняў плечавага пояса і ніжніх канечнасцей.

Падчас канферэнцыі будучыя спецыялісты ў галіне турызма, гасціннасці і рэкрэацыі з Польшчы і Беларусі падзяліліся вынікамі сваіх навуковых пошукаў, абмяняліся карысным досведам і наладзілі сяброўскія стасункі. Другі этап канферэнцыі ўяўляў сабой вучэбную пазнавальную экскурсію, праведзеную на базе філіяла кафедры турызма і культурнай спадчыны ДУК “Гродзенскі заалагічны парк”.

Удзельнікі канферэнцыі засталіся задаволеныя вынікамі мерапрыемства і выказалі спадзеў, што дадзеная канферэнцыя стане добрай штогадовай традыцыяй і будзе садзейнічаць наладжванню плённага міжнароднага навуковага супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі ўстановамі Гродна і Беластока.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0603.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0604.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0605.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0606.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0607.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0608.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0609.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0610.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0611.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0613.JPG

Вход на сайт