Удзел гурткоўцаў-турыстаў у падрыхтоўцы выставы навуковых школ
Творчае і навуковае супрацоўніцтва Музея гісторыі ГрДУ і студэнцкага навуковага гуртка на базе кафедры турызму і культурнай спадчыны працягнулася ў красавіку. Члены студэнцкага навуковага гуртка “Рэгіянальнай культуры і турызму” разам з навуковым кіраўніком старшым выкладчыкам кафедры турызму і культурнай спадчыны Жылко У.А. плённа папрацавалі ў фондах Музея гісторыі ГрДУ з мэтай дапамогі работнікам музея ў падрыхтоўцы выставы па дзейнасці навуковых школ Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» дзейнічаюць і развіваюцца 19 навукова-педагагічных школ як прыродазнаўчых, так і сацыягуманітарных накірункаў. Гурткоўцы дапамаглі адабраць наглядны матэрыял для стэндаў, знайсці інфармацыю па дзейнасці той ці іншай школы, сістэматызаваць і вылучыць экспанаты, якімі з’яўляліся асноўныя навуковыя працы прадстаўнікоў той ці іншай школы з аддзела бібліятэкі. Неабходна таксама адзначыць, што факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму адметны сваімі навуковымі школамі, якія зрабілі і працягваюць рабіць значны ўнёсак у развіццё навуковай дзейнасці ўніверсітэта. Сярод іх варта згадаць школу па канфесійнай гісторыі Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Марозавай С.В., школу па метадалогіі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўству пад кіраўніцтвам прафесара Нечухрына А.М.
Гурткоўцы працягнулі атрыманне досведу працы ў фондах музея, а таксама ўзгаднілі з дырэктарам музея наступны накірунак дзейнасці, якім будзе праца ў архіве па назбірванні матэрыялу па гісторыі Марыінскай гімназіі. Дадзенае плённае супрацоўніцтва Музея гісторыі ГрДУ і навуковага гуртка “Рэгіянальнай культуры і турызму” кафедры турызму і культурнай спадчыны было вырашана працягнуць.