Выкладчыкі нашага факультэта традыцыйна прынялі ўдзел ў адкрытай абласной краязнаўчай канферэнцыі "Край Гарадзенскі"
6 красавіка вялікая група выкладчыкаў і прафесароў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму – Марозава С.В., Трацяк І.І., Баярчук Т.М., Загідулін А.М., Мыслівец М.Л., Белазаровіч В.А., Вілейка С.Л., Сілава С.У., Ермак Ю.Г., Жураўлёва Т.Б., Жылко У.А., Данскіх С.У., Лявшук У.Я., Семянчук А.А., Горны А.С., Амелька С.У., Карнялюк В.Р. - прыняла актыўны ўдзел у правядзенні традыцыйнай 6-й адкрытай абластной краязнаўчай канферэнцыі навучэнцаў “Край Гарадзенскі”. Самая вялікая краязнаўчая канферэнцыя ў нашай краіне адбылася ў сцянах Першай гродзенскай гімназіі імя акадэміка Я.Ф. Карскага.
Супрацоўнікі факультэта, разам са спецыялістамі з іншых факультэтаў ГрДУ, настаўнікамі школ г. Гродна і вобласці, спецыялістамі іншых абластных устаноў культуры і адыкацыі, у якасці членаў журы на 28 секцыях ацэньвалі выступленні 257-мі вучняў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці, г. Гродна і Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Канферэнцыя традыцыйна становіцца сапраўдным святам краязнаўства, якое набыло асобнае гучанне ў “Год Малай Радзімы”. Разнабаковы змест краязнаўчых вучнёўскіх даследаванняў – гэта не толькі разнастайная дэманстрацыя самарэалізацыі юнакоў, але і добры прыклад гуманітарнай прафарыентацыі.
Асобная падзяка студэнтам 1 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”, якія ажыццяўлялі рэгістрацыю ўдзельнікаў канферэнцыі.