Вучэбная экскурсія ў г. Мінск

3 красавіка 2019 г. студэнты 1-3 курсаў  спецыяльнасцяў  “Турызм і гасціннасць” і  “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый”  пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры турызму і культурнай спадчыны, дацэнта Карнелюка В.Р., старшага выкладчыка Баярчук Т.М., выкладчыка Чувак С.В.  і магістранткі  спецыяльнасці “Культурная спадчына і турызм Калеснік М. С. прынялі ўдзел у вучэбнай экскурсіі ў г. Мінск.

 

         У межах праграмы  паездкі студэнты і выкладчыкі наведалі   Міжнародную  выставу “Турызм 2019”, дзе  пазнаёміліся з асаблівасцямі  выставачнага пазіцыяніравання  турыстычных прадуктаў, мелі магчымасць  даведацца пра   разнастайнасць турыстычных прапаноў айчынных і замежных тураператараў.

         Падчас наведвання  сталіцы краіны  ўдзельнікі паездкі   пазнаёміліся з  музейнымі магчымасцямі Дзяржаўнага музея Я. Купалы, Дзяржаўнага гістарычнага музея, сталі  гледачамі балета “Жызэль” у Дзяржаўным Вялікім Акадэмічным Тэатры  Оперы і Балета.

          Асаблівасццю  вучэбнай экскурсіі была тое, што  ў выніку арганізацыі  С.В. Чувак  студэнты  1 і 2 курса  паспрабавалі  сілы ў  правядзенні аўтобуснай экскурсіі  па трасе Гродна-Мінск.

          Вучэбная экскурсія стала важным элементам агульнага адукацыйнага працэсу для будучых спецыялістаў  айчыннай турыстычнай індустрыі.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0391.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0392.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0394.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0393.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0395.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0396.JPG

Вход на сайт