Універсітэцкія гісторыкі – на святкаванні 50-годдзя Інстытута гісторыі і палітычных навук ў Беластоку

Па запрашэнню Інстытута гісторыі і палітычных навук Універсітэта ў Беластоку група выладчыкаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прафесар С.В. Марозава, дацэнты С.У.Сілава і С.П. Марозаў прынялі ўдзел у навуковых мерапрыемствах, прымеркаваных да 50-годдзя гістарычных студый у Беластоку.

Універсітэцкія выкладчыкі выступілі з дакладамі на юбілейнай канферэнцыі “Мяжа і памежжа: гісторыя і сучаснасць”, арганізаванай Інстытутам гісторыі і палітычных навук. Прафесар С. В. Марозава выступіла з тэмай “Брэсцкая царкоўная ўнія 1596 г. як з’ява культурна-цывілізацыйнага памежжа”. Тэма выступлення дацэнта С.У.Сілавай гучала “Праваслаўнае прыходскае святарства Заходняй Беларусі ў другой палове 40-х – 50-х гг. ХХ ст. і яго стасункі з савецкімі дзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі”. Даклад дацэнта С.П. Марозава –  “Апошні з магікан гістарычнай Літвы”.  Выступленні гродзенскіх’ гісторыкаў былі прыняты з цікавасцю, з шматлікімі пытаннямі і абмеркаваннем у дыскусіі.

 

У Гродна ўдзельнікі канферэнцыі вярнуліся з новымі навуковымі кантактамі, добрымі ўражаннямі і цікавымі кнігамі беластоцкіх калег.  Адна з іх –  «Polwiecze. Studia historyczne w Bialymstoku 1968 - 2018» (Bialystok, 2018) – уяляе асаблівую цікавасць у кантэксце будучага 65-годдзя гістарычнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0148.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0149.jpg

Вход на сайт