"Купалаўкая дыктоўка" адбылася на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму 21 лютага – у Міжнародны Дзень роднай мовы і прысвечана да 79-годдзя ўніверсітэта

У гэты дзень студэнты-купалаўцы разам з выкладчыкамі і супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта змаглі напісаць адмысловы дыктант і праверыць сваё веданне беларускай мовы.

Дыктоўка распачалася адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта з відэазвароту рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка.

– У гэты дзень я хачу прапанаваць закласці новую традыцыю і напісаць дыктоўку на нашай роднай, мілагучнай, старажытнай, гасціннай, патрыятычнай, незалежнай беларускай мове, – сардэчна запрасіла ўсіх купалаўцаў Ірына Фёдараўна. Я жадаю, каб вы неслі яе ў сваім сэрцы кожны дзень!

 

Тэкст дыктоўкі прысвечаны ў першую чаргу Янку Купалу, імя якога носіць наш універсітэт, Міжнароднаму Дню роднай мовы, а таксама Году малой радзімы.

Пасля дыктоўкі купалаўцы змаглі самастойна праверыць свой тэкст. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў сімвалічны памятны падарунак а таксама бланк з напісаным тэкстам.

 http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0084.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0085.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0086.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0087.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2019/0088.jpg

Вход на сайт