Знаёмства з сакральнай спадчынай Панямоння

Студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць, а таксама магістранты спецыяльнасці «Культурная спадчына і турызм” у суправаджэнні старшага выкладчыка кафедры турызма і культурнай спадчыны Жылко У.А. у межах дзейнасці студэнцкага навуковага гуртка “Рэгіянальнай культуры і турызма” наведалі часовую выставу “Сакральная спадчына Панямоння”.

 

Падчас экскурсіі гурткоўцам пашчасціла пабачыць як шматлікія экспанаты, якія знаходзяцца ў фондах музея ці зборах гродзенскіх цэркваў і кляштараў, так і прывезеныя з Мінска: дахрысціянскія артэфакты, унікальныя археалагічныя знаходкі з праваслаўнага Гродна ХІІ ст., беларускую ўніяцкую народную ікону. Выстава “Сакральная спадчына Панямоння” – гэта ўнікальны збор культавых рэчаў, які прадстаўляе хрысціянскія канфесіі нашага краю. Найбольш уразілі гурткоўцаў знакамітыя партрэты Весялоўскіх з брыгіцкага кляштара. Не пакінулі без увагі і ўнікальную для Беларусі карціну “Танец Смерці” XVII ст., дзе смерць танцуе з усімі пачынаючы з Папы Рымскага і канчаючы звычайным яўрэйскім гандляром.

Кампазіцыю “Танец смерці”, якую захоўваюць у сябе гродзенскія сёстры назаратанкі, з'яўляецца ўнікальным помнікам мастацтва, які паўстаў у нашым горадзе шмат гадоў таму. Магчымым аўтарам абраза “Танец смерці” з’яўляеца бернардын Францішак Лякшыцкі, які памёр у Гродне ў 1668 г. Яму належыць аднайменны абраз, які захоўваецца ў касцёле бернардынаў у Кракаве. Гродзенскі абраз захаваўся ў першаствораным выглядзе ў адрозненні ад кракаўскага і адлюстроўвае выгляда людзей сярэдзіны  XVII ст. Галоўны сэнс малюнкаў і подпісаў пад імі – паказаць марнасць чалавечага жыцця, бяссільнасць улады і багаццяў перад смерцю і зарыентаваць людзей на неабходнасць імкнуцца да вечнага жыцця ў небе. 

Экскурсія на выставу атрымалася насычанай і пазнавальнай. І пакінула станоўчае ўражанне ва ўсіх удзельнікаў ад карысна праведзенай суботы.

 

Вход на сайт